Чемпионат Беларуси

Обсуждение матчей команды, игроков, тренеров, руководства и т.д.
Аватара пользователя
SomeKindOfMonster
Сообщения: 2352
Зарегистрирован: 19 мар 2013, 11:42
Откуда: Борисов

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение SomeKindOfMonster » 02 июн 2019, 19:56

Verlor Bel писал(а):
23 май 2019, 17:06
SomeKindOfMonster, ну грошы можна паспрабаваць назбіраць метадам аптымізацыі зарплат. Ёсць у нас футбалісты, якія грошы атрымліваюць, а карысць ад іх (футбалістаў) невідавочная, дыпламатычна кажучы. На выезды яны ездзяць як і я прыкладна - толькі калі гэта выезд у Мінск, і на поле выходзяць толькі крыху часцей за мяне )
Прислушались, наконец :) Правда, с опозданием на полгода. Ладно, Александр с возу - зарплатной ведомости легче.

Verlor Bel
Сообщения: 3184
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 02 июн 2019, 22:11

SomeKindOfMonster, Так будзе лепш для ўсіх, але не толькі Глеба я меў на ўвазе. У нас яшчэ і не кожны легіянер аднолькава карысны)
А Алексу жадаю ўдачы, я шчаслівы, што гэты легендарны футбаліст гуляў за БАТЭ.

Што тычыцца чэмпіянату. Я так бачу, што думкі ў людзей падобныя, настрой насцярожаны і нават песімістычны. Я доўга думаў і не знайшоў падстаў, каб пярэчыць. Што хачу адзначыць асобна.
1. Зараз у нас 24 ачкі і я не магу сказаць, што мы гэтых ачкоў недзе недабралі, хутчэй наадварот - ёсць пачуццё, што нават лішніх узялі некалькі. За гэта нашым хлопцам, як зараз кажуць, нізкі паклон.
2. Я глядзеў шмат гульняў чэмпіянату і павінен сказаць, што на мой погляд БАТЭ зараз дэманструе самую, скажам так, сціплую гульню сярод канкурэнтаў і саступае ня толькі Шахце і Брэсту, але і Іслачы. Ну вось так з маёй канапы гэта выглядае, прынамсі.
3. Для мяне п. 2. тым больш дзіўны, што з пачатку сезона ўжо прайшло 15 гульняў і надышоў час паказваць гульню, а нешта больш-менш адэкватнае мы дэманструем толькі эпізодамі, пры гэтым мне здаецца, што ў гэтыя эпізоды на полі дзіўным чынам неаптымальны склад. А калі на поле знаходзіцца аснова, дык высвятляецца, што наша гульня падобная на рускую літаратуру, у тым сэнсе, што яна грунтуецца на пакутах, пры гэтым пакутуюць усе: і БАТЭ, і супернік, і заўзятары.
4. Пра тое, што міжсезонне прайшло не лепшым чынам, што "закупы" футбалістаў ня вельмі ўдаліся, было вядома даўно, але для мяне стала сюрпрызам, што наш ТШ нічога не зрабіў, каб хоць неяк кампенсаваць адсутнасць Іваніча, напрыклад. Ну прынамсі я нічога не ўбачыў, ніякіх новых схем, можа спецыялісты мяне паправяць. Я неяк большага чакаў ад чалавека, які выйграў чэмпіянат, вывеў каманду ў групу ЛЕ, гуляў на роўных з Чэлсі дома, перайграваў Арсенал, ПАОК і Відзі. Пакуль усё прадказальна, як ужо вышэй вельмі слушна адзначылі.
5. Belissa пісаў, што ў наступных гульнях добрым будзе вынік +3=1-1. Тут я пагаджуся, але вось не разумею, дзе нам набраць +3. Талкачоўцы, Віцебск, Жодзіна? Грошы я б на гэта не паставіў.

Прачытаў напісанае і бачу, што атрымалася сумна. Ну, так пакуль усё і выглядае на самай справе. Што рабіць? А я не ведаю, што рабіць. Пагаджуся з SomeKindOfMonster - трэба "тыркацца-пыркацца", спрабаваць выцягваць гульні на маральна-валявых (нізкі ім паклон) і намагацца ня вельмі далёка адпусціць Брэст. А там можа летам кагосьці купім, неяк так.
Ну і заклікаю заўзятараў не вешаць носа і падтрымліваць каманду. Калі падумаць, усё прыкладна такім чынам і павінна было адбывацца, складаны сезон, усе ўсё разумеюць. У рэшце рэшт, калі з такой гульнёй мы на другім месцы і толькі -2 маем, дык нашы справы не такія і кепскія.
Верым.

Аватара пользователя
SomeKindOfMonster
Сообщения: 2352
Зарегистрирован: 19 мар 2013, 11:42
Откуда: Борисов

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение SomeKindOfMonster » 02 июн 2019, 22:34

Собсно, ныне покойное (в который раз) ЗАО некогда Чижа 2 года назад таким же макаром "натыркалось-пыркалось" практически до золота. Игра с запахом редкого навоза (как и сам Сережка), но тем не менее. Боги, Радик, лишние 10 секунд, 2000 базовых))) не хватило им немного. Но не про это же сейчас)).
Верим.

ship_by
Сообщения: 460
Зарегистрирован: 23 июл 2015, 16:18

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение ship_by » 03 июн 2019, 09:55

Пять оставшихся соперников до конца первого круга, конечно, впечатляют. С другой стороны у них самих в те же сроки практически такие же матчи друг с другом, Брест вообще с 4 из 5 такими же командами играет после БАТЭ. Кроме того, именно эти соперники должны вернуть игрокам их любимое слово "мотивация", а то поди с городеями и минсками не интересно же? Поэтому все в руках игроков и тренерского штаба...и это на фоне "постсборного синдрома" + матчи еврокубков.

viktar
Сообщения: 1608
Зарегистрирован: 15 мар 2013, 12:37

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение viktar » 03 июн 2019, 11:03

Пра тое, што міжсезонне прайшло не лепшым чынам, што "закупы" футбалістаў ня вельмі ўдаліся, было вядома даўно
А што з закупамі не так?
Міліч, Сарока, Дубаіч - асабіста ў мяне няма пытанняў па кваліфікацыі дадзеных гульцоў.
Як няма іх і па патэнцыялу наша ісландца.
Ёнасан выглядае жалезным гульцом асновы, як па мне.
Канешне, калі вяртацца да Іваніча, то трэба прызнаць, што такіх майстроў цяжка замяніць на раз-два, але на мой погляд, казаць, што "закупы" футбалістаў ня вельмі ўдаліся не зусім слушна.

З міжсезоннем што не так?
Так, яно было не зусім стандартным, але ж мы памятаем, што каманда нават не выходзіла раней з адпачынку, а гульні з Арсеналам дэ-факта можна разглядаць як этапы падрыхтоўкі да сезону. Нестандартнае, але цалкам нармалёвае міжсезонне.

Verlor Bel
Сообщения: 3184
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 03 июн 2019, 11:54

ship_by писал(а):
03 июн 2019, 09:55
Пять оставшихся соперников до конца первого круга, конечно, впечатляют. С другой стороны у них самих в те же сроки практически такие же матчи друг с другом, Брест вообще с 4 из 5 такими же командами играет после БАТЭ.
...
ship_by, не зусім так. У Брэста аднолькавы з намі графік, толькі ссунуты на 1 гульню. Але мы змагаемся не толькі з Брэстам. Калі ўзяць толькі 5 гульняў да канца першай паловы, дык у нас графік самы складаны - 4 гульні з камандамі з першай шасцёркі. Для параўнання - у Шахты, Іслачы, і талкачоўцаў толькі 2 такіх гульні.

viktar, як што не так? Замены няма не толькі Іванічу, але яшчэ і Мілуну. Пакуль Захар і Ягор гуляюць - усё добра, як мы бачым, а што будзе калі траўма (3р.ц.)? І я не сказаў бы, што Колю замянілі без страт.
Наконт Віллюма і Ёнасана я згодзен цалкам, а вось па астатнім у мяне ёсць пытанні. У Міліча за 8 гульняў 0+0, а ў Сарокі за 7 матчаў 2 галы, забітыя БГУ і 2 незабітыя Брэсту. Мне насамрэч і гульня Дубаіча ня вельмі падабаецца параўнанні з Колей, але ён больш рэгулярна за астатніх ачкі набірае).
Іваніча канешне замяніць вельмі цяжка і спроба гэта зрабіць правалілася. Вілюмсану патрэбен час, Глеба ўжо няма, а Бярозкін - гэта Бярозкін. Дарэчы і Ёнасан чамусьці не гуляў у апошнім матчы, а гуляў Рыас. Яшчэ крыху і пачну верыць у тое, што гэта "сенатары" інтрыгуюць).
Міжсезонне - гэта праз прызму трансфераў, можа я няўдала выказаўся, выбачай.

AZ1991
Сообщения: 462
Зарегистрирован: 30 мар 2013, 22:18

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение AZ1991 » 03 июн 2019, 12:33

Вы как-то дипломатично забыли про ходжаниязова и бессмертного.

Verlor Bel
Сообщения: 3184
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 03 июн 2019, 13:25

А што не так з Бяссмертным?

Аватара пользователя
SomeKindOfMonster
Сообщения: 2352
Зарегистрирован: 19 мар 2013, 11:42
Откуда: Борисов

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение SomeKindOfMonster » 03 июн 2019, 13:43

Трансферы типа Ходзаниязова были в каждое окно, даже в "сладкие" времена тандема ВМГ+КАА. Просто так бывает. Бессмертный, чую, пойдет в какую аренду. Ибо по началу "мертвый" вариант с норвежцем приятно обернулся удачным. Плюс есть "пчела" Риос - он даже лучшего игрока мая, этого самого норвежца, собственно, посадил на лавочку опять. В центре еще есть какой-то Натхо, который вроде бы и дублер, а вроде и бы и везде с основой светится. Но, понятно, никто так Мирко и не заменил, и не заменит из текущих.
Кстати, Сарока вполне удачно заменил Колю. В матче с брестами я даже на секунду задумался, кто это так "удачно" верняки кладет :)

Демьяныч
Сообщения: 141
Зарегистрирован: 30 мар 2014, 08:21

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Демьяныч » 03 июн 2019, 16:38

Если вспомнить последние ну, наверное, сезона три, четыре, то, по большому счету, БАТЭ первый круг всегда играл очень тяжело. Мы всегда входили тяжело в сезон и всегда у нас были очень сложные игры с середняками и аутсайдерами. По большому счету мы на данном этапе взяли очков в играх с командами с нижней части таблицы по максимуму, только с Городеей сыграли отвратительно. Поэтому на данном этапе как бы основная задача почти выполнена - мы не дали уйти в отрыв нашим конкурентам. На мой взгляд о каких то выводах можно будет говорить по окончании 1 круга. Самые наши основные испытания ждут нас в оставшихся турах первого круга. Фактически что не игра - экзамен, испытание на прочность нашей команды. Если очковые потери в оставшихся турах первого круга будут минимальны, то у нас будет очень хороший шанс попытаться уйти в отрыв от конкурентов. У каждого своя точка зрения, но по совокупности различных факторов, по игровому потенциалу, на мой взгляд, все равно БАТЭ все же сильнее остальных по составу игроков на этот сезон. Просто на данный момент пока не хватает сбалансированости в игре из-за того, что кто то форму набирает быстрее, кто то медленнее; кто то себя на поле чувствует увереннее, а кто то до сих пор пока не может найти свою игру, плюс адаптация новичков, ну и тренерскому штабу тоже нужно конечно еще много работать в плане подготовки команды к предстоящим играм.

viktar
Сообщения: 1608
Зарегистрирован: 15 мар 2013, 12:37

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение viktar » 03 июн 2019, 18:35

viktar, як што не так? Замены няма не толькі Іванічу, але яшчэ і Мілуну. Пакуль Захар і Ягор гуляюць - усё добра, як мы бачым, а што будзе калі траўма (3р.ц.)?
Будзе гуляць Філіпавіч, Яблонскі ці Сімавіч, я думаю.
Хоць, канешне, хацелася б яшчэ аднаго ЦА, але тут трэба каб і майстар, і на лаўцы пасядзець калі што без праблемаў мог :)
Напомню, на ўселякі, што мы і чэмпіёнамі сталі без Мілуна, і ў плэй-офф ЛЕ выйшлі (дай Бог яму здароўя).
І я не сказаў бы, што Колю замянілі без страт.
Ну, а я сказаў бы :) Дый што азначае "замяніць без стратаў"? Калі Коля паспеў стаць незамянімым?))
Наконт Віллюма і Ёнасана я згодзен цалкам, а вось па астатнім у мяне ёсць пытанні. У Міліча за 8 гульняў 0+0, а ў Сарокі за 7 матчаў 2 галы, забітыя БГУ і 2 незабітыя Брэсту. Мне насамрэч і гульня Дубаіча ня вельмі падабаецца параўнанні з Колей, але ён больш рэгулярна за астатніх ачкі набірае).
Што тычыцца балаў Міліча, тут справа часу, я абсалютна ўпэўнены. Якасны гулец без пытанняў.
Сарока на момант пераходу лічыўся безальтэрнатыўным нападам сборнай, дык "что вам еще собаки надобно?!" ))
Так, без перапынкаў гуляе шмат, спадзяюся гэта не стане для яго праблемай.
Дубаіч за апошнія 2 сезоны забіў у чэмпе столькі ж, колькі Сігневіч за апошнія 4 ))
Карацей, паўтараю, не бачу я, дзе тут "не лепшым чынам".
Так, неідэальна, канешне, але бывалі ў нас і горш міжсезонні.
Вы как-то дипломатично забыли про ходжаниязова и бессмертного
Памятаю пра іх, але пакуль гэта хутчэй для абоймы і камплекта. Як і Сімавіч той жа, Жэнька пакуль адназначна выйграе канкурэнцыю (малайчына!)

Verlor Bel
Сообщения: 3184
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 03 июн 2019, 20:25

Будзе гуляць Філіпавіч, Яблонскі ці Сімавіч, я думаю.
І я так думаю, але Яблонскі зараз - наш лепшы апорнік, а Філіпавіч - лепшы крайні абаронца, таму хай лепш яны гуляюць на сваіх месцах, бо альтэрнатыва - Хаджаніязаў і Рыас, якія выглядаюць пакуль непераканаўча. Як і Сімавіч.
Калі Коля паспеў стаць незамянімым?))
Ну як з Грэцыі вярнуўся так адразу і стаў) Жарт, канешне, але на маю думку Коля быў больш карысны, чым Сарока з Дубаічам. Ён і за мячы чапляўся і ў сваёй штрафной мог згуляць пры стандартах. Настойваць не буду, можа гэта проста мае асабістыя сімпатыі.

Твая ўпэўненасць у Мілічы і статус Сарокі ў зборнай - гэта цудоўна, але нам нічога не дае (с). А "не лепшым чынам" і "неідэальна" - гэта проста словы, хай будзе "неідэальна".

Verlor Bel
Сообщения: 3184
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 04 июн 2019, 11:15

«Есть вариант, что Щербицкому понадобится операция», – сказал Криушенко.
Ужо можна ўпадаць у роспач?

viktar
Сообщения: 1608
Зарегистрирован: 15 мар 2013, 12:37

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение viktar » 04 июн 2019, 12:05

Verlor Bel, ну проста мы ж размаўляем пра якасць гульні і рэзультат каманды тут і цяпер, а не ў праекцыі на доўгі сезон і магчымыя траўмы/дыскваліфікацыі і г.д.
І да лініі абароны пытанняў менш за ўсё, як па мне - толькі 3 мячы прапусцілі ў чэмпе.
А што тычыцца тых жа Міліча, Сарокі і Дубаіча, я спрабую давесці, што мы ж не ноўнэймаў якіх бралі з Белшыны :)
Каб зараз казаць: ну а што вы чакалі? Нейкіх недарэк панабіралі! ))

Verlor Bel
Сообщения: 3184
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 04 июн 2019, 16:51

viktar, мне цікава пра ўсё адразу размаўляць) Тым больш сітуацыя змяняецца вельмі хутка.
Да таго, як каманда гуляе ў абароне тут і цяпер, сапраўды пытанняў менш за ўсё, але як вось будзе без Дзяніса? Ці вось, напрыклад, Міліч. Тут і цяпер - гэта неідэальны трансфер, а вось пачне забіваць і выведзе нас у групу і адразу будзе добры трансфер)
Тваю думку я зразумеў, але не магу сказаць, што згодзен. Прапаную вярнуцца да гэтай тэмы праз 5 тураў.

ship_by
Сообщения: 460
Зарегистрирован: 23 июл 2015, 16:18

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение ship_by » 04 июн 2019, 17:44


Verlor Bel
Сообщения: 3184
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 04 июн 2019, 23:10

ship_by, нехта з трэнераў без працы і яму не церпіцца?

ran9om
Сообщения: 28
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 22:58

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение ran9om » 04 июн 2019, 23:19

Verlor Bel писал(а):
04 июн 2019, 23:10
ship_by, нехта з трэнераў без працы і яму не церпіцца?
допускаю, что скорее какие-нибудь заинтересованные агентишки у которых не сложился "бизнес" с нынешним руководством...

viktar
Сообщения: 1608
Зарегистрирован: 15 мар 2013, 12:37

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение viktar » 04 июн 2019, 23:37

Не думаю, што заказуха. Можа і ад душы!))
Напрыклад, працуе на спорт.тут.бай Максім Гайко (ці нават кіруе), вялікі аматар Крумкачоў. А ўсе аматары Крумкачоў, як вядома, млеюць ад Дулуба. Працягніце самастойна :)

Макс, чытаеш..?)

ship_by
Сообщения: 460
Зарегистрирован: 23 июл 2015, 16:18

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение ship_by » 05 июн 2019, 10:21

viktar писал(а):
04 июн 2019, 23:37
Не думаю, што заказуха. Можа і ад душы!))
Напрыклад, працуе на спорт.тут.бай Максім Гайко (ці нават кіруе), вялікі аматар Крумкачоў. А ўсе аматары Крумкачоў, як вядома, млеюць ад Дулуба. Працягніце самастойна :)

Макс, чытаеш..?)
Новость на сайте появилась в 11.00, статья тут.бая выходит в 13.45. Наверное где-то уже были наброски. Только вот 25 очков Дулуба против 24 у Баги - не та разница, чтобы говорить о каком-то провале. Но упомянут Кубок РБ: дескать первый финалист, второй слил Ислочи в 1/4. Вот только 1/8 ЛЕ (и сломанную подготовку к сезону) тактично опускает...
В общем как и в прошлом сезоне так и в этом БАТЭ после 10 туров набирает свои одни и те же очки по сути по чемпионскому графику. И как в прошлом Шахтер, в этом сезоне тоже всего лишь нашлась команда прыгающая выше головы.

Verlor Bel
Сообщения: 3184
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 05 июн 2019, 11:30

Ай, ну гэты артыкул - проста маніпуляцыя. Можа і ад душы, але тым не менш.
Ёсць факты. Бага - чэмпіён краіны, удзельнік 1/16 ЛЕ і пераможца Арсенала, Дулуб - трэнер без дасягненняў.
Як казалі нашыя продкі: што дазволена Юпіцеру, тое не дазволена быку.

Аватара пользователя
SomeKindOfMonster
Сообщения: 2352
Зарегистрирован: 19 мар 2013, 11:42
Откуда: Борисов

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение SomeKindOfMonster » 05 июн 2019, 13:12

ship_by писал(а):
05 июн 2019, 10:21
И как в прошлом Шахтер, в этом сезоне тоже всего лишь нашлась команда прыгающая выше головы.
А что за команда у нас прыгает выше головы? Ислочь? Если ДБр, то с их составом и недельным циклом я бы сказал, они как раз идут вполне ожидаемо на данный момент. Дальше уже будет интересно, стабильность сохранится или пойдет свист-пляс.

kuzbass-63
Сообщения: 387
Зарегистрирован: 30 мар 2013, 08:23

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение kuzbass-63 » 05 июн 2019, 16:51

SomeKindOfMonster писал(а):
05 июн 2019, 13:12
ship_by писал(а):
05 июн 2019, 10:21
И как в прошлом Шахтер, в этом сезоне тоже всего лишь нашлась команда прыгающая выше головы.
А что за команда у нас прыгает выше головы? Ислочь? Если ДБр, то с их составом и недельным циклом я бы сказал, они как раз идут вполне ожидаемо на данный момент. Дальше уже будет интересно, стабильность сохранится или пойдет свист-пляс.
Брест ещё не играл ни с "Щахтёром", ни с "Динамо" и с "Ислочью" как ни странно.

Аватара пользователя
SomeKindOfMonster
Сообщения: 2352
Зарегистрирован: 19 мар 2013, 11:42
Откуда: Борисов

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение SomeKindOfMonster » 05 июн 2019, 23:34

Возможно, это станет откровением, но мы тоже еще с ними не играли. Все впереди.

viktar
Сообщения: 1608
Зарегистрирован: 15 мар 2013, 12:37

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение viktar » 05 июн 2019, 23:38

Verlor Bel писал(а):
05 июн 2019, 11:30
Ай, ну гэты артыкул - проста маніпуляцыя.
Не, ну гэта бясспрэчна.

Ответить