Сообщение
Verlor Bel » 11 июн 2018, 12:49
Насамрэч я разумею Андрэя Вашкевіча і не лічу, што ўвесь дэпартамент трэба разагнаць. Тое пра што ён распавёў, гэтая абыякавасць і апатыя нашага грамадства, яна тычыцца не толькі футбола, а ўвогуле ўсяго жыцця. Куды ні глянь - нашаму чалавеку паўсюль похер. Выбары, дэкрэт пра дармаедаў, падаткі, перавод гадзіннікаў, дэнамінацыі і дэвальвацыі, павышэнне коштаў, медыцына і г. д. Калі насельніцтва ніяк не рэагуе на змены, ці іх адсутнасць, у такіх блізкіх да жыцця кожнага чалавека сферах, то цяжка ад яго чакаць зацікаўленасці да футбола, напрыклад.
А Барысаў-Арэна ўвогуле вельмі цікавы прыклад, ці як кажуць - кейс. На ёй рэалізавана ўсё тое, што раней называлі прычынай нізкай наведвальнасці матчаў. Чыстыя сядушкі - ёсць, на галаву дождж не ліе - зроблена, піва - ёсць, лаяльны дагляд - ёсць, адсутнасць міліцыі на трыбунах - выканана, харчаванне - ёсць, чыстыя прыбіральні - ёсць, паркоўкі - калі ласка, парашутысты, бонсцікі і Бумага - на выбар, еўракубкі - ёсць, вынікі каманды - ёсць і нават інтрыга таксама ўжо ёсць.
Усё ёсць, а гледачоў няма. Хоць ты ваўком вый.