Сообщение
Verlor Bel » 28 ноя 2017, 22:29
Зайшоў на Пресбол, а там галасаванне за лепшага трэнера сезона. Ну я прыкладна разумеў, што там убачу, але вырашыў пераканацца і зараз у мяне праблема. На дадзены момант, калі вынесці за дужкі ВМГ, расклад выглядае такім чынам:
1. Гурэнка - 14%
2. Журавель - 9,5%
3. Кубараў - 4,8%
4. Ермаковіч - 3,7%
Дай, думаю, знайду заканамернасць, логіку якую-небудзь. Вось што атрымліваецца:
1. Гурэнка, дасягненні: кубак 16/17 - прасраў, еўракубкі - прасраў, кубак 17/18 - прасраў, чэмпіянат - прасраў.
2. Журавель, дасягненні: кубак 16/17 - done, еўракубкі - прасраў, кубак 17/18 - in progress, чэмпіянат - прасраў.
3. Кубараў, дасягненні: кубак 16/17 - прасраў, еўракубкі - прасраў, кубак 17/18 - прасраў, чэмпіянат - тут не ведаю што і напісаць, з аднаго боку нічога такога, каб уаў, але Шахту пазбавіў чэмпіёнства - таму залік.
4. Ермаковіч, дасягненні: суперкубак - done, кубак 16/17 - прасраў, еўракубкі - done, кубак 17/18 - in progress, чэмпіянат - done.
На першы погляд заканамернасць відавочна - чым больш прасраў, тым больш гэта падабаецца чытачам Прэсбола. Але праблема вось якая: чаму Журавель вышэй за Кубарава? Усё ж такі кубак - гэта значнае дасягненне і Кубараў больш прасраў за Жураўля, таму павінен быць на другім месцы.
У каго якія думкі, дапамажыце.