kuzmich84 писал(а):А можна даведацца, што апрача месца ў ложы і асобнай паркоўкі (ці будзе?) дае VIP абанемент?
Яшчэ ёсць асобны уваход і асобны паверх, дзе размешчаны асобные санузлы і кропкі харчавання. Абяцалі яшчэ нейкі рэстаран, але ці яго няма, ці ён схаваны недзе. З усяго гэтага паркоўка і ўваход - гэта супер, адсутнасць чаргі у туалет (за выключэннем гульняў з Дынама і еўракубкаў) - таксама някепска. Ежа - не смачная, асартымент горш чым на звычайных сектарах, на некаторых гульнях яе (ежы) увогуле амаль не было, нават гарбаты на усіх не хапала - гэта, я лічу, нонсэнс. Для мяне, напрыклад, гэта вельмі сур'ёзная праблема - прыехаць з Мінска з сынам, а паесці няма чаго. А я б жадаў прыехаць на час-два раней, сесці ў зручнае крэсла, выпіць якаснай кавы... Але калі не дык не.
Сам планую зноў віп браць, бо паркоўка і асобны уваход - гэта неацэнна.