Сообщение
Verlor Bel » 03 сен 2019, 16:40
Прачытаў я інтэрв'ю Аляксея Анатольевіча. Што магу сказаць.
Больш за ўсё мяне здзівілі выказванні наконт фізічнай формы. З аднаго боку я на свае вочы бачу, як нашы футбалісты не бягуць у контратаку, а з іншага боку ёсць Бага, у якога ёсць медыцынскія дадзеныя і іншыя лічбы. Магу толькі развесці рукамі і ўспомніць 2 вядомых цытаты: "не вер вачам сваім" і "у рэчаіснасці ўсё не так, як насамрэч". Ну, будзем верыць Баге.
Пра фінансы, на жаль, нічога не пачулі. А гэтае пытанне бадай што самае важнае ў праекцыі на будучыню.
Ну і заявы пра тое, што каманда гатова на 100%, я так разумею па інэрцыі ўжо робяцца. Мала хто і са сваіх і з чужых у такія заявы верыць. Гэта як рытуальны танец ці царкоўны абрад - сэнсу ніякага, але хто мы такія каб парушаць традыцыі.
Калі паглядзець на календар, дык можна ўбачыць, што засталося 11 матчаў + 3 ачкі за Тарпеда Мн. Плюс у тым, што на штучным газоне нам ужо не гуляць і з Гарадзеяй дамашні матч. Яшчэ плюс, што перад Брэстам у нас значна больш дзён на адпачынак, чым у суперніка.
Гледзячы на тое, як ідуць па дыстанцыі Шахта і Брэст, не прыходзіцца спадзявацца, што яны страцяць значна больш ачкоў у матчах з Мінскамі і Дняпрамі, а значыць у гульнях з канкурэнтамі патрэбны як мінімум нічыі. Зараз гэта выглядае вельмі складанай задачай.
Са складам каманды ўсё больш-менш зразумела.
У абароне ў нас па 1 футбалісту на месца. Вернецца Ягор будзе лягчэй, але хто дасць гарантыю што не атрымае траўму хто-небудзь яшчэ. Напрыклад Волкаў у зборнай (ццц). Што тычыцца Ёнасана і Бяссмертнага, дык я не веру, што ў Багі яны будуць атрымліваць хоць якую практыку пры "жывых" Філіпавічу і Рыасе.
Пра сярэдзіну поля шмат чаго пісалі, няма сэнсу паўтараць. Усцешвае, што Віллі паціху пачынае гуляць, але пакуль ён гуляе добра калі каманда гуляе добра, а хацелася б яшчэ і наадварот.
На флангах усё акей. Стасевіч, Мукам, Скавыш і Міліч. Тут мы на высокім узроўні, на маю думку.
У нападзенні Дубаіч, Сарока і Туомінен. З гэтай тройкі найбольшыя надзеі я звязваю з Дубаічам. Ён увосені заўсёды прыбаўляе і гуляе лепш.
Такім чынам. Графік у нас такі ж самы, як і ў Брэста, склад у нас не самы моцны ў краіне, з абодвума канкурэнтамі гуляць у гасцях і ніякага страху яны перад намі не маюць. Як я пісаў раней, усё залежыць ад нас - перамагай у кожнай сустрэчы і мы чэмпіёны. Праблема ў тым, што тое ж самае можа сказаць і Брэст і Шахта.
Сітуацыя выглядае вельмі складанай, такой яна і з'яўляецца. Я так скажу: калі Бага і БАТЭ возьмуць чэмпіёнства ў гэтым сезоне - гэта будзе не тое каб подзвіг, але вельмі сур'ёзнае дасягненне.