Стасевіч быццам з ланцуга сарваўся - па 3 ачкі за матч набірае. Трэба яшчэ Няхайчыку падцягвацца. Ну і "незабіўны" Міліч усім перадаў прывет)
Паспрабую растлумачыць, як я гэта сабе разумею.
Амаль у кожнай гульні ў нас ёсць даволі велькія перыяды, калі БАТЭ быццам крыху спыняецца, страчвае кантроль над гульнёй і, што важна, прапускае галы. Прапускае нават ад каманд, якія забіваюць прыкладна 0,5 за гульню. І паўтаралася такое ўжо столькі разоў, што на выпадковасць гэта не цягне. Хоць кожны матч па асобнасці, напрыклад сённяшні, крыху выглядае як анамалія. Яно здаецца і хер з ім, але лёгкія супернікі ўжо скончыліся. Наперадзе Іслачы, Шахцёры, Брэсты і г. д.
Трэба нешта з гэтым бардаком рабіць і як мага хутчэй.