Па-першае, талкачоўцы правялі вельмі якасны матч. Выдатна згулялі, няможна гэта адмаўляць. Мне прыемна ведаць, што БАТЭ выйграе чэмпіёнства не ў нейкіх там лузераў, накшталт Шахты, а ў клуба з яйкамі. І яшчэ мне, напрыклад, было вельмі прыемна назіраць, як нашы залешанскія браты адчувалі сябе кепска на трыбунах. Яны думалі, што іх узровень - гэта чвэрцьфінал чэмпіянату свету, а насамрэч усё значна больш празаічна, бггг. І я спадзяюся, што наша славутая міліцыя на чале са сваім кіраўніком у нквдэшнай форме адчувала прыкладна гэткія ж эмоцыі. Бо як толькі бабуля выйшла з БЧБ, так яны ўсе як адзін зубры, а як расейцы пачынаюць крычаць "мусора - дебілы" так шэсце ўзгоднена Мінгарвыканкамам. Гатовыя "зялёныя чалавечкі" нават нічога выдумваць ня трэба.
Наконт восені, так што яна будзе спякотнай было зразумела і месяц назад. У фк нічога асабліва не змянілася, крыху іншыя людзі гуляюць прыкладна ў той жа самы футбол. Ну выйшлі на пік формы, ну заляцела Зеніту 4 - усялякае бывае. Мы добра ведаем, што можна паваліць Рому, напрыклад, а потым з Гранітам згуляць 1-1, бо Граніт ніводнага разу не Рома, ён стане ў сваёй брамы і яму чамусьці не залятае са штрафнога ў бліжні.
Таму кіп калм энд рыхтуемся да Карабаха. Нам не патрэбныя 4-0, нам патрэбна група ЕК. А восень будзе праз месяц, там і Міша падцягнецца, і Мілун, і ўзмацненне з сур'ёзным прозвішчам. Крок за крокам будзем вырашаць усе задачы.
А пра што я хацеў напісаць-та, га? Не помню, ну і хер з ім, хай будуць проста думкі ў дадзены момант.
