ship_by,
+
Ну-с, пачынаем фантазіраваць і неяк нават накручваць сябе.
Адразу трэба сказаць, што камбэкі, накшталт такога, які адбудзецца (спадзяемся!) у чацвер, гісторыя ведае. Не трэба далёка хадзіць, літаральна гэтай вясной Вялікі і Магутны Ліверпуль запхаў Бапселоне 4 мячы пасля крыўднай паразы ў гасцях. Гэта проста факт, я не параўноўваю клас каманд і ўмовы, ў якіх камбэк ажыццяўляўся. Цікава, што той камбэк стаў магчымым нягледзячы на адсутнасць адразу трох вельмі важных футбалістаў у старце: не было Мо Салаха, Боббі Фірміна і Набі Кейта. Больш таго, пасля першага тайма Ліверпуль застаўся без Робертсана, а гэта на той час адзіны левы абаронца ў Лівера і адзін з лепшых левых абаронцаў можа нават у свеце. І гэта яшчэ не ўсё - другі тайм Хендэрсан гуляў з траўмай. Хто не ведае, Хендэрсан для Лівера - гэта як Драгун у выдатнай форме для нас, толькі забівае менш за Стаса)
Але яны выбілі Мессі энд Ко.
Як? Ёсць адказ.
Першае. Я пісаў, пішу і буду пісаць, што падтрымка заўзятараў на трыбунах - гэта палова справы. Можна паглядзець як заўзеюць на Энфілдзе і пераканацца, што пры такім антуражы немагчыма гуляць менш чым на 100%.
Другое, і тут я вымушаны звярнуцца да разбору расійскага спецыяліста (?) Лукомскага (увесь разбор
тут, раю пачытаць).
Главные тактические приемы Клоппа строились вокруг максимальной открытости матча. Два аспекта становились ключевыми: 1) выжать из открытости больше моментов, чем соперник; 2) верить в Алиссона. Иного пути к великим камбэкам не существует. Все получилось.
Нам прыйдзецца шмат рызыкаваць і контратакі ў Астаны будуць праходзіць у незалежнасці ад гульні нашых абаронцаў. І тут на першы план выходзіць фігура брамніка. Аляксею Баге ёсць над чым падумаць - Чычкан папрокаў за матч у Астане не заслугоўвае, але можа паспрабаваць Чэрніка? Досведу ў Сяргей значна больш, а яго гульня ўвогуле выглядае амаль бездакорна, праўда гэта чэмпіянат.
Ну і апошняе - гэта ўдача. Не ведаю, хто да якіх багоў мае доступ, але выдаленне ў Астаны і пенальці ў іх браму ў першым тайме нам вельмі бы дапамаглі.
У каго яшчэ якія думкі?