Чемпионат Беларуси

Обсуждение матчей команды, игроков, тренеров, руководства и т.д.
baton74
Сообщения: 49
Зарегистрирован: 20 май 2015, 14:40

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение baton74 » 25 сен 2019, 22:42

Нормально! Я думал 95% что сольют. В следующем сезоне обязательно станем чемпионами!)

kuzbass-63
Сообщения: 411
Зарегистрирован: 30 мар 2013, 08:23

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение kuzbass-63 » 25 сен 2019, 22:55

Ясно, что ничего ещё не ясно...

kuzbass-63
Сообщения: 411
Зарегистрирован: 30 мар 2013, 08:23

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение kuzbass-63 » 25 сен 2019, 22:56

baton74 писал(а):
25 сен 2019, 22:42
Нормально! Я думал 95% что сольют. В следующем сезоне обязательно станем чемпионами!)
Ситуация как и два года назад.

Verlor Bel
Сообщения: 3336
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 25 сен 2019, 22:57

Изображение

Мы засталіся ў гульні. І каб усё гэта было не дарэмна, трэба перамагаць Нёман.

Демьяныч
Сообщения: 169
Зарегистрирован: 30 мар 2014, 08:21

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Демьяныч » 25 сен 2019, 23:03

Побоялся все же А. Бага делать какие то замены, хотя видно было, что и Брест знатно подсел. Возможно можно было Дубаичу дать поиграть, но уже как есть. Мукама можно было бы и раньше выпустить. А вообще конечно хватало у нас возможностей в контраатаки убегать. Все же есть какое то неудовлетворение игрой в атаке. Чемпионат продолжается.

baton74
Сообщения: 49
Зарегистрирован: 20 май 2015, 14:40

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение baton74 » 25 сен 2019, 23:53

Каждому свое, для меня чемпионат закончился игрой с Минском, тут уже досматриваю по инерции, так даже интереснее, не угадаешь так сразу второе или третье место займут, хотя шахта сегодня упустила момент, в общем как всегда)) они на это дело мастера.

FANAPS
Сообщения: 225
Зарегистрирован: 15 авг 2015, 07:53

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение FANAPS » 26 сен 2019, 01:32

Понятно что Брест эта ничья устроила на 100%, от нас уже не все зависит. Но теперь надо в каждой игре топить за Гуренку и К чтоб к последнему туру у них была мативация, а то сольют парни Бресту.

Zubator
Сообщения: 68
Зарегистрирован: 02 сен 2015, 21:57

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Zubator » 26 сен 2019, 06:53

А что с Волковым? Ведь Копитович, только недавно в команде! Старая связка Захар Егор жаль что не играла.

viktar
Сообщения: 1676
Зарегистрирован: 15 мар 2013, 12:37

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение viktar » 26 сен 2019, 08:35

baton74 писал(а):
25 сен 2019, 22:42
Нормально! Я думал 95% что сольют. В следующем сезоне обязательно станем чемпионами!)
baton74 писал(а): для меня чемпионат закончился игрой с Минском, тут уже досматриваю по инерции, так даже интереснее, не угадаешь так сразу второе или третье место займут
Калі гэта гумар, то асабіста я не лічу, што ўдалы.
Калі тролінг, то правіламі форума ён забаронены.
Калі чэмпіянат для вас скончаны, то сустрэнемся ў наступным сезоне.

viktar
Сообщения: 1676
Зарегистрирован: 15 мар 2013, 12:37

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение viktar » 26 сен 2019, 08:53

Демьяныч писал(а):
25 сен 2019, 23:03
Побоялся все же А. Бага делать какие то замены, хотя видно было, что и Брест знатно подсел. Возможно можно было Дубаичу дать поиграть, но уже как есть. Мукама можно было бы и раньше выпустить.
+100500
Мы, канешне, простыя аматары, і можам не ўсё разумець, але такія ж думкі не пакідалі ўчора ўвесь шлях дадому.
Дарэчы, мы і ў хатняй гульні з гэтым супернікам не ўсе замены выкарысталі.
Што ж, "жираф большой - ему виднее".
Zubator писал(а):
26 сен 2019, 06:53
А что с Волковым? Ведь Копитович, только недавно в команде! Старая связка Захар Егор жаль что не играла.
А што не так са звязкай Філіпенка-Капітавіч? Згодзен, рызыка была, але ў мяне пытанняў да яе выступу і няма фактычна.
Філіпенка дык увогуле здзівіў. Як на полі, бо ўсё ж такі гуляў пасля сур'ёзнай паўзы - і адразу ў такі бой, але выглядаў вельмі ўпэўненна.
Так і апасля матча. Раней здараліся сітуацыі, калі Ягор дазваляў сабе ўвогуле не падыходзіць да заўзятараў пасля няўдалых для каманды гульняў, але ўчора дзякаваў фанатам ледзь не актыўней за ўсіх астатніх, і асабіста мне было бачна па ім, што гулец вельмі моцна перажывае за не зусім станоўчы (скажам карэктна) для нас вынік.
Цяпер у нас такая сітуацыя, калі ад лідараў, да якіх безумоўна належыць і Філіпенка, усё залежыць яшчэ больш, чым раней.

Аватара пользователя
SomeKindOfMonster
Сообщения: 2421
Зарегистрирован: 19 мар 2013, 11:42
Откуда: Борисов

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение SomeKindOfMonster » 26 сен 2019, 10:31

Verlor Bel писал(а):
25 сен 2019, 10:42
Без перабольшвання можна сказаць, што сёння нас чакае "матч жыцця". [Выезд|хатняя гульня], [моцны|няпросты] супернік, які нічога не губляе ў любым выпадку, а нам прайграваць нельга.
Вот, Верлор, так и можешь теперь начинать каждый пост, варианты в скобках. На ПБ до матча был в целом верный расклад от Фандо: матчей не то чтобы жизни у нас теперь нет, теперь каждый матч для нас может оказаться матчем "смерти" последнего непроигранного в этом году титула (приравняем ЕК к титулу по нашей привычной шкале).
Да, Бага перебздел. Ну, возмжно бы и не дожали. А еще хуже того и пропустили бы. Но он решил не ломать голову в раздумьях, а отдать нашу судьбу дополнительно и в руки других команд. Так сказать, сообразить на всех. Будем соображать.

Lokomotiv2
Сообщения: 52
Зарегистрирован: 26 авг 2014, 14:32

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Lokomotiv2 » 26 сен 2019, 10:49

SomeKindOfMonster писал(а):
26 сен 2019, 10:31
Да, Бага перебздел. Ну, возмжно бы и не дожали. А еще хуже того и пропустили бы. Но он решил не ломать голову в раздумьях, а отдать нашу судьбу дополнительно и в руки других команд. Так сказать, сообразить на всех. Будем соображать.
Хотели победить. Но, имхо, как-то испугались брестского гола, поняли, что можем и проиграть, как ни банально это звучит.
В общем, Бага явно взвесил вероятности и решил, что при поражении шансы очень упадут, а вот ничья, учитывая, что ещё вся первая четвёрка будет играть между собой это нормально.

Verlor Bel
Сообщения: 3336
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 26 сен 2019, 13:26

SomeKindOfMonster, я так пачынаю амаль кожны свой допіс ужо з вясны)
Lokomotiv2, згодны. І больш таго, у гэтым выпадку я разумею Багу і цалкам яго падтрымліваю. Вось хто з футбалістаў мог выйсці і ўзмацніць гульню? Віллі, Бярозкін, можа Дубаіч? Замест каго выпускаць Дубаіча, напрыклад? Не замест жа Скавыша, ледзь не лепшага ўчора. Застаецца Мукам, вось ён і выйшаў. А раней ці пазней - невядома як яно лепш. Карацей кажучы, няма ў нас рэсурсаў, каб у такіх матчах даціснуць такую каманду як Брэст.

Увогуле добрая гульня была ўчора ў нашым выкананні. Калі ўбачыў стартавы склад, я, шчыра прызнаюся, падрыхтаваў для Багі некалькі мясцовых ідыёматычных выразаў. Не спатрэбіліся) І Ягор і Сімавіч нармальна адгулялі. Не ідэальна, але нармальна. Такога футбаліста як Ягор нам вельмі не хапала на полі і я зараз большай часткай не пра футбольныя якасці. Драйв, агрэсія, здольнасць завесці каманду - усё гэта спатрэбіцца вельмі і вельмі.
БАТЭ пакінуў больш прыемнае уражанне. У Брэста нейкая незбалансаваная каманда, ў гульні якой вельмі істотную ролю маюць кураж і настрой. Ну так я бачу са сваёй канапы. Звычайна такія каманды чэмпіянат не выйграюць.

Verlor Bel
Сообщения: 3336
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 26 сен 2019, 13:52

І асобны пост пра нашыя шанцы.
Давайце выкажам здагадку, што Брэст раптоўна не пачне гуляць значна лепш ці значна горш, а будзе гуляць як і раней. А раней ён набіраў 83,3% ачкоў. Няхітрыя падлікі паказваюць нам, што з астатніх 24 ачкоў Брэст возьме 20 і ў яго будзе 75 ачкоў.
Такім чынам, БАТЭ трэба набіраць 25 ачкоў у астатніх 9 гульнях і гэта патрэбна каб нават не абысці, а проста параўняцца з Брэстам і атрымаць магчымасць згуляць залаты матч.
А зараз яшчэ раз толькі павольна: калі здагадка верная, нам неабходна з 9 матчаў у 8 перамагаць і толькі аднойчы згуляць унічыю. Ну, кожны сам можа зрабіць высновы пра імавернасць такога развіцця падзей.

Усе нашыя надзеі звязаныя з тым, што Брэст будзе не проста губляць ачкі, а будзе рабіць гэта паскоранымі тэмпамі, значна перавышаючымі ранейшыя.
Пра Шахту нічога не пішу не таму што я іх не лічу за канкурэнтаў, а таму што з імі у нас яшчэ ёсць асабістая сустрэча і ачкоў аднолькавая колькасць.
Вось такія справы.

viktar
Сообщения: 1676
Зарегистрирован: 15 мар 2013, 12:37

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение viktar » 26 сен 2019, 16:55

Verlor Bel писал(а):
26 сен 2019, 13:26
Lokomotiv2, згодны. І больш таго, у гэтым выпадку я разумею Багу і цалкам яго падтрымліваю. Вось хто з футбалістаў мог выйсці і ўзмацніць гульню? Віллі, Бярозкін, можа Дубаіч? Замест каго выпускаць Дубаіча, напрыклад? Не замест жа Скавыша, ледзь не лепшага ўчора. Застаецца Мукам, вось ён і выйшаў. А раней ці пазней - невядома як яно лепш. Карацей кажучы, няма ў нас рэсурсаў, каб у такіх матчах даціснуць такую каманду як Брэст.
п.1 А я не разумею і не падтрымліваю ў гэтым выпадку.
п.2 Можна, канешне, пракаментаваць кожнае з тваіх пытанняў і сцверджанняў і даць свае адказы на іх, але гэта будзе выглядаць, быццам я лічу сябе лепшым спецыялістам, чым Бага. Гэта безумоўна не так, таму проста п.1
п.3 Пра ратацыю можна было б падумаць хоць бы і з той пазіцыі, што праз 2 дні нам гуляць з Нёманам. Будзем спадзявацца, што кіраўнік і галоўны трэнер гарадзенцаў учора прыязджалі ў Берасце проста для таго, каб паназіраць за гульнёй бліжэйшага суперніка...

Verlor Bel
Сообщения: 3336
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 26 сен 2019, 19:00

п. 1 і п. 2 Ну дык ўзяў быў і напісаў сваю думку па пунктах, па кожнаму майму пытанню і сцверджанню. Дзеля таго форум і існуе. Мне, напрыклад, было б цікава пачытаць, можа я б с табой і пагадзіўся. Я ж не баран які. Ну прынамсі я так думаю.
п. 3 Ратацыю? У гульні з асноўным канкурэнтам пры ліку 1-1 і -2 у табліцы? А, ну так, трэба было замяніць Стасевіча каб ён адпачыў перад адказнай гульнёй з Нёманам. viktar, ты альбо тэрмін няўдалы выбраў, альбо ад зямлі крыху адарваўся)

viktar
Сообщения: 1676
Зарегистрирован: 15 мар 2013, 12:37

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение viktar » 27 сен 2019, 12:27

А што можна абмяркоўваць, калі ты не лічыш тых жа Вілюмсана, Бярозкіна і Дубаіча вартнымі таго, нават каб проста выйсці на замену?))
Туомінена дык і ўвогуле не палічыў патрэбным згадаць)

А Яссэ, дарэчы, пару тыдняў таму правёў гульню vs нац. сборнай Грэцыі, а пасля яе выйшаў на замену на 75-й хвіліне ў наступным матчы з Італіяй. Супраць нацыяналкі Італіі яго лічаць вартым таго, каб выйсці на замену, а супраць гранда сусветнага футболу Дынама Брэст ты з Аляксеем Анатольевічам так не лічыш. І Фінляндыю ж ужо немагчыма аднесці да футбольных карлікаў, прынамсі іх рэзультаты істотна лепш за беларускія.

Віллі здаецца набраў добрую форму. Таму пацверджанне і выхад у старце ў мінулым туры, і 2+1 ў двух нядаўніх матчах за няхай і моладзевую, але ж сборную Ісландыі. Чаму ў такіх кандыцыях ён не варты таго, каб выйсці хоць на якія 10 хвілін, калі нам відавочна ўжо не хапала свежасці? І як мінімум дадаць са сваімі 193 см вастрыні на стандартах. Выйсці ці замест Багі, які ўжо падсёў бліжэй да канца гульні, ці замест Сімавіча, які быў пад жоўтай дый таксама пасля вялікай паўзы ў гульнях (а Драгуна апорнікам). Гэта ўсё з вобласці фантастыкі?

Дарэчы, наконт стандартаў. 7 вуглавых, куча штрафных, а што ты выхадзе? Ды амаль нічога. У сучасным футболе гэта магутная зброя, але ўжо даўно вялікі адсотак стандартаў у выкананні Стасевіча сканчаюцца на бліжэйшым абаронцы суперніка. Ігар наш капітан, лідар і лепшы гулец, але яму ўжо амаль 34, і падобны гульнявы графік у клубе і зборнай можа не ісці яму на карысць. Таму твая заўвага (як так - памяняць Стасевіча!) мне не зразумелая. Можа і не самога Ігара памяняць - яму фізухі здаецца хапала. Але раней выпусціць Мукама і памяняць выканаўца стандартаў, бо ў нашага камерунскага француза яны атрымоўваюцца, на мой прафанскі погляд, вастрэй. Фантастыка? Напэўна))

Дубаіча не абавязкова трэба было мяняць на Скавыша (ён адназначна быў лепшым на полі), але Макс неблага выглядае і на фланзе (адкуль, дарэчы, ён і зрабіў гол Драгуну).

Карацей, да чаго я гэта? Я не трэнер БАТЭ і не адказваю за рэзультат, таму мне лёгка тут расказваць як трэба ))) Але я хацеў бы бачыць, каб хоць нешта ўсё ж такі рабілася, бо нічэйны рэзультат быў на карысць нашых апанентаў, якім мы саступалі ў табліцы (добрая яшчэ, што Шахта па нулях, то б і ім ужо). Тым больш, што ў Брэста хапала праблем са складам, і яны дакладна не выглядалі непераможнымі. І таму адна замена на 85-й хвіліне - гэта, я лічу, прызнанне таго, што для Багі (і для цябе) нічыя была норм рэзалтам. І ў такі момант адразу ўспамінаецца адна фраза, пра якую мы сталі забываць: Гэта БАТЭ, ...ць!
Нас не павінна задавольваць нічыя з супернікам у чэмпіянаце Беларусі, якому мы саступаем у турнірнай табліцы. Кропка. Подпіс крывёю.

ps ратацыя, безумоўна, далёка не галоўны фактар, чаму я б хацеў бачыць замены

Аватара пользователя
SomeKindOfMonster
Сообщения: 2421
Зарегистрирован: 19 мар 2013, 11:42
Откуда: Борисов

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение SomeKindOfMonster » 27 сен 2019, 14:30

Абсолютно согласен.
Мы сами себе завели песню про слабый состав и ужасный трансферный результат межсезонья и сами в нее тут начали все больше и больше верить. Думаю, что-то похожее и в руководстве-штабе случилось. Да, состав у нас стал слабее, отработали в межсезонье плохо. Но теперь надо приложить наш "пипец" к разным линейкам. Для прохода в ЛЧ мы точно не дотянули. (А когда дотягивали, 4 года назад). Этот набор исполнителей даже мог уверенно слиться еще в Гливице, где судья сначала просмотрел чистый пенальти Симовича и где вратарь соперника решил нам почему-то подарить тот же пенальти. Для прохода в ЛЕ после вылета от Русенборга все было вроде подходяще, увы, качели сделали движение в другую сторону. Но разве этот состав настолько плох, чтобы резко провалить все за один год на внутренней арене? Чтобы не обыграть ни разу вот этот вот Брест? Абсолютно нет. Как видим, достаточно возможностей по ходу сезона для ротации, которые почему-то совсем не были использованы. Йонасен появился и сел. Но был неплох. Вилли набрал форму, но не для нашего главкома. Дубаич и Яссе, конечно, для меня еще пока загадка. Но уж точно не хуже Сароки.
Все это к чему. Моуринью сказал про Тоттенхэм Почеттино что-то вроде "Ты практически всегда знаешь их состав на матч, но никогда не угадаешь, как они будут играть". Да-да, мы не Тоттенхэм и даже не Динамо Загреб. Но. За фактически уже прошедший год можно было что-то наиграть разное в составе, перестроения по ходу и тп. Можно было же какие-нибудь комбинации стандартов придумать, а не просто засылать бесцельно мяч раз за разом. А у нас все по каким-то заученным не только штабом и игроками, но и болельщиками, и самими соперниками, одним лекалам идет.
Да, мы еще не знаем, как все в итоге закончится. Хотя, уже писали, закончится все может в любой момент. И "жираф большой", и виднее ему. Но отвечать, видимо, тоже придется самостоятельно.

ship_by
Сообщения: 481
Зарегистрирован: 23 июл 2015, 16:18

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение ship_by » 27 сен 2019, 15:17

viktar писал(а):
27 сен 2019, 12:27
А Яссэ, дарэчы, пару тыдняў таму правёў гульню vs нац. сборнай Грэцыі, а пасля яе выйшаў на замену на 75-й хвіліне ў наступным матчы з Італіяй.

Вiлi і 2+1 ў двух нядаўніх матчах за няхай і моладзевую, але ж сборную Ісландыі.

Дарэчы, наконт стандартаў. 7 вуглавых, куча штрафных, а што ты выхадзе? Ды амаль нічога.
Говоря с долей иронии, то смысл в этих сборниках, когда выходит несборник Филипенко и дает результат) Если раньше ряд болельщиков не видели в скандинавах силу способную с листа делать вещи, то сейчас, походу, и тренерский такого же мнения. Т. е. в одних они уверены на 100%, другие выпускаются на авось.
Вообще скандинавы в РБ судя по статистике - тупик. Трое в БАТЭ - не сказать, чтобы делают погоду, небезызвестный Сойри, БелАЗ своего шведа по ходу сезона отпустил домой, "норвежец" Диоманде в ДМн. Приунывают они в нашей процветающей, о чем сами же и говорят. Пока видим, что многие другие клубы тащат украинцы.

По стандартам - в точку. Матч в Бресте просто пиршенство оных, но с КПД 0%. С другой стороны тут как в рулетке: любой последующий мог стать голевым. Вот и приходится до последнего не менять Стасевича, надеясь только на удачу...

Verlor Bel
Сообщения: 3336
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 27 сен 2019, 16:26

viktar, наконт Віллі я нават больш радыкальна настроены - я лічу, што Віллі павінен выходзіць у старце, а не на замену.
Са Стасевічам ўвогуле цікавая гісторыя. Калі Ігар выступаў за талкачоўцаў, адной з асноўных прэтэнзій да яго з боку "заўзятараў" былі менавіта стандарты. Я дакладна помню яшчэ па форуме Прэсбола - там лаяліся, што ён кутавыя падае на ўзроўні жопы. А гэта было ў 2012-2014 г. Я так разумею ў Стасевіча гэта ад узросту не залежыць)
Калі разглядаць нейкі сферычны матч у вакууме - зразумела, што перамога лепш за нічыю. Але калі я пачынаю разглядаць кантэкст, дык усё становіцца не так відавочна. Ідзе сярэдзіна другога тайма, лік 1-1, ніякай перавагі па гульні ў нас няма, Брэст вельмі небяспечна контратакуе. І што рабіць? Магчымая перамога ніякай вырашальнай перавагі нам не дае, бо +1 у табліцы - гэта мізер. А вось параза - гэта фактычна канец. Рызыка страціць усё значна перавышае магчымыя плюсы. Так, гэта прагматычны падыход, а ты прыхільнік больш рамантычнага падыходу, але тут я на баку Багі.

SomeKindOfMonster, а што мы правалілі на ўнутранай арэне, прычым за год і рэзка?
Кубак і суперкубак мы правалілі не за год, а за два, а у чэмпіянаце пакуль нічога не правалілі. Цікава параўноўваць нашы паказчыкі з мінулымі сезонамі:
2019 - 50 ачкоў, 44-12 розніца
2018 - 54, 38-13
2017 - 45, 36-11
2016 - 51, 50-19
2015 - 52, 34-8
2012 - 42, 29-9
Так што нічога гэты склад каманды не праваліў, ніякага правалу тут я не бачу, ўсё больш-менш стандартна.
Нюанс у тым, што "слабы склад каманды" ці "моцны склад" - гэта не абсалютныя паказчыкі, а адносныя. І ты вельмі слушна адзначыў, што трэба прыкласці нейкую лінейку. І гэтай лінейкай з'яўляюцца Брэст і Шахта, над якімі ў нас няма ніякай перавагі. І гэта не выдумка, гэта не мы сябе і штаб пераканалі. Гэта факт, пераканацца ў якім можна калі паглядзець у табліцу і на асабістыя сустрэчы з Брэстам.
Можна сказаць, што Бага не выкарыстоўвае увесь патэнцыял нашых футбалістаў, а можна сказаць, што Бага выціскае максімум з наяўнага складу. Напрыклад маіх ведаў не хапае, каб сказаць якое са сцверджанняў правільнае. Я спадзяюся, што першае, але тое што я бачыў у гульнях з Іслаччу, Мінскам і Гарадзеяй і інш. падказвае мне, што можа ўсё складаней.

viktar
Сообщения: 1676
Зарегистрирован: 15 мар 2013, 12:37

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение viktar » 27 сен 2019, 17:33

Калі Ігар выступаў за талкачоўцаў, адной з асноўных прэтэнзій да яго з боку "заўзятараў" былі менавіта стандарты. Я дакладна помню яшчэ па форуме Прэсбола - там лаяліся, што ён кутавыя падае на ўзроўні жопы. А гэта было ў 2012-2014 г. Я так разумею ў Стасевіча гэта ад узросту не залежыць)
Ну, я ж таму і кажу, што ўжо даўно ))
Дый не сачу я за талкачоўцамі, па праўдзе)
Ідзе сярэдзіна другога тайма, лік 1-1, ніякай перавагі па гульні ў нас няма, Брэст вельмі небяспечна контратакуе. І што рабіць? Магчымая перамога ніякай вырашальнай перавагі нам не дае, бо +1 у табліцы - гэта мізер. А вось параза - гэта фактычна канец. Рызыка страціць усё значна перавышае магчымыя плюсы. Так, гэта прагматычны падыход, а ты прыхільнік больш рамантычнага падыходу, але тут я на баку Багі.
Не згодзен я наконт тэрміну "рамантычны". А калі так: "смелы/рашучы падыход" і "труслівы падыход"? Так не лепш?))
Магчымая перамога ставіла нас у моцную пазіцыю, калі ўсё залежыць толькі ад нас.
Дый увогуле, пра што мы размаўляем? Я ж не прызываў замяніць цэнтральнага абаронцу на другога напада і кінуццам усім складам штурмаваць браму суперніка, не азіраючыся на сваю. І, дарэчы, можа контратакі і з'яўляліся вынікам таго, што гульцам наперадзе не хапала свежасці? Як зараз памятаю момант, калі Баге (які таксама правёў вельмі добры матч) аддаюць перадачу, а ён замест таго, каб рухацца насустрач мячу, стаіць на месцы і дазваляе такім чынам перахапіць мяч і пачаць атаку суперніку. Адразу прамільгнула думка, што зараз будзе замена. Але куды там ))

Ну і наконт Віллі, прыемна, што ты хоць штосьці разумееш у футболе :D
Думаю, заўтра будзе ў старце, але ў Брэсце 10 хвілін - няўжо я шмат прашу?! :lol:

ship_by
Сообщения: 481
Зарегистрирован: 23 июл 2015, 16:18

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение ship_by » 27 сен 2019, 18:11

Verlor Bel писал(а):
27 сен 2019, 16:26
Цікава параўноўваць нашы паказчыкі з мінулымі сезонамі:
2019 - 50 ачкоў, 44-12 розніца
2018 - 54, 38-13
2017 - 45, 36-11
2016 - 51, 50-19
2015 - 52, 34-8
2012 - 42, 29-9
Отрадно, что БАТЭ устанавил планку и её придерживается. Это работает когда остальные хуже. Но 3 последних сезона появились такие же адепты "борисовской планки": в 2017 только Славия помешала ДМн, в прошлом выше головы прыгнул Шахтёр, в этом он же и ещё выше ДБр. Поэтому планку придется повышать с оглядкой на конкурентов.

Verlor Bel
Сообщения: 3336
Зарегистрирован: 29 мар 2013, 15:27

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение Verlor Bel » 27 сен 2019, 18:30

viktar писал(а):
27 сен 2019, 17:33
Не згодзен я наконт тэрміну "рамантычны". А калі так: "смелы/рашучы падыход" і "труслівы падыход"? Так не лепш?))
Гэта ўжо занадта. Вось калі б замест Міліча выйшаў Волкаў, а не Мукам, вось гэта быў бы "труслівы падыход")
viktar писал(а):
27 сен 2019, 17:33
Ну і наконт Віллі, прыемна, што ты хоць штосьці разумееш у футболе :D
Думаю, заўтра будзе ў старце, але ў Брэсце 10 хвілін - няўжо я шмат прашу?! :lol:
Мы з Аляксеем Анатольевічам разгледзім тваю просьбу, але нічога канкрэтнага абяцаць я не магу, выбачай)
ship_by писал(а):
27 сен 2019, 18:11
Отрадно, что БАТЭ устанавил планку и её придерживается. Это работает когда остальные хуже. Но 3 последних сезона появились такие же адепты "борисовской планки": в 2017 только Славия помешала ДМн, в прошлом выше головы прыгнул Шахтёр, в этом он же и ещё выше ДБр. Поэтому планку придется повышать с оглядкой на конкурентов.
Натуральны адбор)
Изображение

Аватара пользователя
SomeKindOfMonster
Сообщения: 2421
Зарегистрирован: 19 мар 2013, 11:42
Откуда: Борисов

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение SomeKindOfMonster » 27 сен 2019, 23:17

Verlor Bel писал(а):
27 сен 2019, 16:26


SomeKindOfMonster, а што мы правалілі на ўнутранай арэне, прычым за год і рэзка?
Кубак і суперкубак мы правалілі не за год, а за два, а у чэмпіянаце пакуль нічога не правалілі. Цікава параўноўваць нашы паказчыкі з мінулымі сезонамі
Ай, ну расстраиваешь старика. Или читаешь "па складам" и смысла не видишь, или троллишь. Ну конечно мы еще ничего не провалили. На вечер пятнцы 27 сентября. И все верим до последнего, т.к. мы болельщики (от слова "болеть" - ну хворые люди). Мысль про то, что оправдать неудачи сезона только лишь низким качеством "входного материала" нельзя. Материал, как видно, играбельный. Повертеть, покрутить можно.
И еще про планку, которую мы уверенно держим. БФФ и наша сборная тоже в таком случае уверенно что-то держат. Правда держа вот это вот мы уже пропускаем по уровню развития футбола всякие люксембурги. Додержимся скоро до того, что останется один "клиент" у нас - Сан-Марино. В таблице главное опередить соперника, а какая при этом планка за последние годы взята - дело пятое. Учитывая то, что внезапно у нас никакой Лестер местного разлива не взлетел и не отхапывает титул. Все конкуренты читались и читаются на данный момент.
И, кстати, про провал. Мы просто быстро влетели Минску прям на выходе из подтрибунки после матча с Астаной можно сказать. Поэтому забыли, что денег УЕФА уже не видать на след. год. И как еще это на нас отразится - бооольшущий вопрос. О котором будем думать, естественно, после этих занимательных раскладов в чемпионате.

FANAPS
Сообщения: 225
Зарегистрирован: 15 авг 2015, 07:53

Re: Чемпионат Беларуси

Сообщение FANAPS » 28 сен 2019, 03:24

Писал я уже о том что Брест хотят сделать чемпионом, и что товарищ Базанов на стороне Бреста. (Ждали что с Брестом не будет переноса, но не пошел против UEFA). А тут захотел и перенес игру с Неманом. Вообщем у БАТЭ есть надежда два матча где Брест может потерять очки с Шахтером, и Динамо Минск если в последнем туре что-то будет решатся. Исход остальных встреч думаю не тяжело предугадать.
P.S. Но есть как минимум один клуб который против всей этой (..зановской системы), и который за честную игру. Так что как минимум в одном матче Бресту придется попотеть.
Увы но имен пока назвать не могу....

Ответить